Пасля павышэння заробкаў і пенсіяў надышоў час і росту коштаў. На асобныя віды харчоў кошты павысяцца з заўтрашняга дня нават на траціну! У Міністэрстве эканомікі тлумачаць, што падаражанне неабходнае, каб скараціць страты вытворцаў і насыціць рынак гэтаю прадукцыяй. Але ці можна вырашыць гэтыя праблемы чарговым павышэннем коштаў?