Беларускае выбарчае заканадаўства застанецца без зменаў, а наступныя парламенцкія выбары ў нашай краіне пройдуць паводле ўжо правераных схемаў. Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што законы і так дастаткова змянілі, у тым ліку пад ціскам патрабаванняў АБСЕ. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёю Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Я б не стаў разглядаць варыянты, як ад нас сёння некаторыя патрабуюць, ломкі выбарчага заканадаўства. Гэта абсалютна непрымальна напярэдадні палітычнай кампаніі». Старшыня ЦВК, у сваю чаргу, адзначыла, што раней уведзеныя ў імкненні да дэмакратызацыі змены толькі ўскладнілі выбарчым камісіям працу на месцах. Парламенцкія выбары паводле заканадаўства найпазней маюць адбыцца 26 верасня наступнага года. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, што гэта цалкам адпаведны тэрмін. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"