Семдзесят краінаў свету пераходзяць сёння ўначы на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца амаль паўсюль у Еўропе, за выключэннем Ісландыі. Не будуць таксама пераводзіць гадзіннікаў у Беларусі, Расеі ды... Прыднястроўі. Беларусь не пераходзіць на зімовы адлік з мінулага года. Адпаведная пастанова Савету Міністраў тлумачыла гэта неабходнасцю ўзгадніць час паміж краінамі Мытнага саюзу. Але рашэнне супярэчыць геаграфічнаму размешчанню нашай краіны. Атрымліваецца, што з лістапада да сакавіка ў Беларусі з Украінаю, краінамі Прыбалтыкі ды іншымі, якія з намі ў адным чАсавым поясе, розніца складае адну гадзіну.