Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

УКРАІНА ВЫБІРАЕ Ва Украіне сёння палітычная цішыня. Напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду агітацыя, ад якой, дарэчы, некаторыя паспелі ўжо стаміцца, забароненая. Цэнтральная выбарчая камісія звярае спісы выбарнікаў і праводзіць апошнія рыхтаванні. Больш за 36 мільёнаў украінскіх выбарнікаў змогуць прыйсці заўтра на ўчасткі, каб абраць 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Змяшаны прынцып дазволіць палове прайсці ў заканадаўчы орган, набраўшы звычайную большасць галасоў, палова ж зойме крэслы паводле партыйных спісаў. Агулам у гэтых выбарах удзельнічае 21 партыя. Магчыма, з-за надта вялікай канкурэнцыі частка выбарнікаў не хавае стомы ад выбарчай гонкі. МЯСЦОВАЯ ЖЫХАРКА: "Я чакала, калі была Памаранчавая рэвалюцыя. Цяпер не чакаю. Я пайду, выканаю свой грамадзянскі абавязак, і ўсё". Паводле сацыялагічных апытанняў, фаварытам кампаніі лічыцца праўладная Партыя рэгіёнаў. За яе гатовыя прагаласаваць да 28 % выбарнікаў. Другое месца дзеліць апазіцыйная "Бацькіўшчына" Юліі Цімашэнкі ды партыя "Удар" Віталя Клічка. 5-адсоткавы бар'ер для пападання ў Раду мае шанцы пераадолець і нацыянальна скіраваная партыя "Свабода". Сачыць за заўтрашнімі выбарамі будуць каля 4 тысячаў міжнародных назіральнікаў. Першае паседжанне новага парламенту запланаванае на 17 снежня. КІТАЙСКАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ За краты можа трапіць адзін з самых вядомых і да нядаўняга часу самых уплывовых палітыкаў Паднябеснай, як паведаміла сёння дзяржаўнае тэлебачанне Кітаю. Супраць Бо Сі Лая распачалі крымінальную справу, а <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]