Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Інтэграцыя інтэграцыяў

Саюз незалежных дзяржаваў (1991 г.). Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі (1997 г.). Мытны Саюз Расеі, Казахстану і Беларусі (2009 г.). Вераснёўская прамова Уладзіміра Пуціна... УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР РАСЕІ: "Перад намі маштабныя задачы. Мы мусім пабудаваць інавацыйную эканоміку..." І праз тыдзень на старонках газеты "Известия" -- меркаваны будучы прэзідэнт Расеі распавёў пра намер аб'яднаць постсавецкія краіны ў Еўразійскі саюз, а потым -- аб'яднаць яго з Еўразвязам. «РАСЕЯ 24»: "Паводле прэм'ера, першы крок на шляху яго фармавання будзе зроблены ўжо налета, калі пачне дзеяць Адзіная эканамічная прастора Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану". Сёмага кастрычніка, падчас планавай размовы з расейскімі журналістамі, Аляксандр Лукашэнка заявіў... АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ «І Лукашэнка, і Беларусь -- актыўныя прыхільнікі Расейскай Федэрацыі ды інтэграцыі, якую ў тым ліку праводзіць і Расея. Гэта сведчыць пра тое, што калі і было нейкае неразуменне нашай палітыкі, то яно на сённяшні дзень знятае». Летась у медыях Расея і Беларусь абменьваліся поўхамі, сёлета -- абдымкамі. У той самай газеце "Известия" Аляксандр Лукашэнка апублікаваў станоўчы адказ на амбітны план Пуціна ды прывёў свае аргументы... АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Лічу развал Савецкага Саюзу трагічнаю памылкаю ХХ ст. [...] Змена біпалярнага свету на шматпалярны, збалансаваны шэрагам цэнтраў уплыву, так і не адбылася. Як у <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]