Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Класкоўскі пра артыкул Лукашэнкі ў "Известиях"

Класкоўскі: Падыгрыванне Лукашэнкі Пуціну -- штучнае "Ёсць надзея развесці Маскву "на бабкі": наперадзе выбарчая кампанія, нават дзве", -- каментуе артыкул кіраўніка Беларусі ў газеце "Известия" палітолаг Аляксандр Класкоўскі. Першы ў вядомай расейскай газеце надрукаваўся прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін. Ён выказаў ідэю аб стварэнні Еўразійскага саюзу. Аляксандр Лукашэнка доўга маўчаць не змог і выступіў са сваімі думкамі на гэтую ж тэму. "Лукашэнка забраўся на тую ж трыбуну не толькі з-за жадання падыграць, але і каб паказаць, што ён -- не меншы інтэгратар", -- лічыць Аляксандр Класкоўскі. Паводле яго, заявы ідэолагаў Еўразійскага саюзу аб тым, што новая структура не будзе супрацьвагай Еўразвязу, сведчаць якраз пра тое, што гэта -- альтэрнатыўны праект. Аднак, працягвае эксперт, адзінай эканамічнай прасторы на тэрыторыі двух утварэнняў быць не можа: "...Еўразвяз -- гэта альянс дэмакратыяў з рынкавай эканомікаю, а тут -- "постсаўковыя" аўтарытарныя рэжымы, дзе эканоміка або алігархічная, або калгасная". Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што падыгрыванне Лукашэнкі Пуціну -- штучнае, ад таго, што няма выйсця: "Ёсць надзея развесці Маскву "на бабкі": наперадзе выбарчая кампанія, нават дзве. Магчыма, Расея на нейкі час стане шчодраю душою. Але ненадоўга, бо Пуцін заганяе ў штучнае стойла. Пра гэта сведчыць досвед гэтак званай братняй інтэграцыі: каса наткнецца на камень, і пачнуцца новыя канфлікты. Іншая рэч, што рэсурс супраціву ў беларускага рэжыму ўсё меншы". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]