Прэтэндэнтаў было сотні, а пераможцаў будзе толькі трое. Менавіта яны атрымаюць званне «памбасадараў» -- ганаровых апекуноў пандаў, над захаваннем папуляцыі якіх працуе шэраг эколагаў у Кітаі ды свеце. Вашай увазе -- фінал змагання за тытул памбасадара ў кітайскім горадзе Чэнду! На сцэне -- удзельнікі з Паўночнае Амерыкі, Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.