75 гадоў таму больш за 100 прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты расстралялі ў сутарэннях менскай турмы НКВД, так званай амерыканкі. Толькі за тры асеннія месяцы крывавага 1937 года карнікі рэпрэсавалі больш за 500 грамадскіх і культурных дзеячаў. Напярэдадні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў грамадскія актывісты наведалі месцы масавых расстрэлаў.