А тым часам усталяваная напярэдадні ў Курапатах часовая памятная шыльда пратрывала менш за содні. Невядомыя разбурылі пляцоўку, на якой меў паўстаць помнік жаўнерам польскага войска. Пра гэта сёння даведаўся ініцыятар усталявання памятнага знаку Ігар Кузняцоў.