Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Скобла пра праўладны Саюз пісьменнікаў

Праўладны Саюз пісьменнікаў усхваляе трактары Паводле паэта Міхася Скоблы, структура пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, заняўшыся прапагандаю, забылася на літаратуру. Учора, 18 кастрычніка, Мікалая Чаргінца, які не размаўляе па-беларуску, пераабралі старшынём праўладнага Саюзу пісьменнікаў. Генерал ад літаратуры якраз адзначыў свой 74-ы дзень нараджэння. Напярэдадні паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да дэлегатаў, заклікаючы: памяняйце вы старшыню, які нават моваю не валодае. Дзейнасць праўладнага Саюзу пісьменнікаў Міхась Скобла параўноўвае з выбрыкамі хлопцаў-падшыванцаў з апавядання Максіма Гарэцкага «Дурны настаўнік». Апошнія чапляліся да хворага настаўніка, які вярнуўся з фронту: «Плюнь на царкву, дамо бублік!» «Вось і Саюз пісьменнікаў праўладны мне нагадвае таго дурнога настаўніка, які пляваў на царкву. Яны гатовыя за нейкі бублік чорнае назваць белым...» -- кажа паэт. Сістэма простая, кажа наш суразмоўца: пісьменнік мусіць пісаць, дзяржава мае падтрымліваць творцаў на ўзроўні грантаў. Прадзяржаўныя ж пісьменнікі занятыя не літаратураю, а прапагандаю, перакананы Скобла. Не так даўно ў Нацыянальнай бібліятэцы ён разгарнуў часопіс «Полымя» -- друкаваны орган праўладнага саюзу -- і прачытаў верш пра трактарыста: «У мяне такое адчуванне, што пісьменнікі і паэты таго саюзу жывуць недзе ў 1930 або 1950 годзе, і тэмы абіраюць пра калгасы, пра трактарыстаў...» belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]