Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэпартэр 25.10.2012

-- Ян Марціновіч -- варшаўскі тэатрал з агратурыстычнаю мараю ў Беларусі. -- Ян Марціновіч -- у мінулым тэатральны дзеяч і жыхар Варшавы -- ужо некалькі гадоў не пакідае беларускай вёскі Залеўкі, што ў Гарадзенскай вобласці. Даўняя мара жыць на зямлі сваіх продкаў ператварылася для пана Януша і ў справу жыцця, і ў малы турыстычны бізн(э)с. Цяпер ягоная аграсядзіба вядомая не толькі беларускім, але і замежным аматарам вясковага адпачынку. Толькі галоўным сваім дасягненнем вясковы гаспадар называе жыццё на ўласнай зямлі. -- Змяніць свет малымі ўчынкамі. Валанцёрскі рух "Яравіт". -- Дбаць трэба не толькі пра родную зямлю, але і пра тое, што на ёй стаіць! Напрыклад, калі гэта Царква 16-га стагоддзя. Так і не толькі так робіць гарадзенская суполка "Яравіт", што аб'ядноўвае людзей, здольных выключна сваімі сіламі ды за ўласныя сродкі аднаўляць і берагчы помнікі архітэктуры. Валанцёры ўпэўненыя: каб змяніць свет, трэба самому зрабіць хоць бы адзін крок. -- Старадаўнія дудзелкі маладой майстрыхі. - Аднаўленнем і вырабам старадаўніх дудзелак, якія выклікаюць апошнім часам вялікі інтарэс, займаецца ў Магілёве самая маладая народная майстрыха Наталля Русіян. -- Тэатр "Бармаглот" і пошукі новага ўдзельнікамі трупы. -- Адныя мастакі, як Наталля, захоўваюць прыгажосць народнага мастацтва. Іншыя ж эксперыментуюць, каб стварыць нешта новае. Гэтак працуе тэатр "Бармаглот", які прапаноўвае шукаць выйсце сваім эмоцыям і глядзець на свет расплюшчанымі вачыма.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]