Абараняць паркі спрабуюць розныя арганізацыі -- ад экалагічных да палітычных. Ці ёсць ад гэтага плён? «Калі ў тым самым месцы працуюць розныя суб'екты, як цяпер у парку Дружбы народаў: «Гавары праўду!», «Еўрапейская перспектыва», «Зялёная сетка». У кожнага сваё ўяўленне пра тое, як трэба дзеяць. Ёсць яшчэ і мясцовыя жыхары, што хочуць абараніць дрэвы. Да іх прыходзяць з рознымі прапановамі і стратэгіямі», -- зазначае Ірына Сухій.