На пытанне аб пазіцыі Каталіцкага Касцёлу адносна абортаў генеральны вікарый Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі Андрэй Сцяцкевіч адказаў так: «Касцёл мяняецца, але перш за ўсё ў метадах евангелізацыі. Адносна ж такой з'явы, як перарыванне цяжарнасці, касцёл нязменны -- ён заўсёды абараняў жыццё ад самага зачацця і ніколі не будзе падтрымліваць аборты».