Паводле Уладзіміра Даўжэнкі, прычыны праблемаў у беларускім спорце -- не толькі ў міністры. «Прычыны -- у цяперашняй сістэме, у эканоміцы, у сацыяльнай сферы. Гэта ўсё ўзаемазвязанае і, паверце мне, з кожным годам будзе толькі горш. Бо гэта нейкі калапс і не толькі ў спартовай галіне, -- гаворыць эксперт. -- Вось такі сход праз месяц можа паўтарыцца ў лёгкай прамысловасці -- паўсюль гэткая беспрасветнасць, мы шмат чаго не ведаем. А спорт апынуўся такою балячкаю».