«Чамусьці не абвінавацілі прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту, бо гэтае пытанне таксама маглі б абмеркаваць. Хаця б з прычыны таго, што ўпершыню ў гісторыі прэзідэнт НАК краіны быў, мякка кажучы, не запрошаны на Алімпійскія гульні, -- зазначае спартовы аглядальнік Уладзімір Даўжэнка. -- Гэта можна расцэньваць як ганьбу для краіны».