Стрэлы, таямнічая смерць высокага чыноўніка КДБ, маўчанне сілавікоў -- гэта не апісанне вострасюжэтнага фільму, а беларуская рэчаіснасць. Звесткі пра смерць чыноўніка выпадкова выйшлі на паверхню грамадскага жыцця. Нашыя журналісты заняліся спраўджваннем гэтых звестак, якія цягам гэтага тыдня ўзрушылі беларускую інтэрнэт-прастору.