Папулярнае ў народзе "чарніла", як яшчэ называюць таннае пладова-ягаднае віно, нарэшце трапіць пад забарону. Аднак... толькі ў Менску. І толькі на два месяцы -- з 1 снежня да 1 лютага. Забарону на рэалізацыю гэткай прадукцыі ўжо зацвердзілі сталічныя ўлады. Паводле намесніка старшыні Менгарвыканкаму Уладзіміра Калтовіча, калі "чарнільны" мараторый дасць станоўчы эфект, яго працягнуць. Менчукі па-рознаму ўспрымаюць гэтае рашэнне.