Сёння серада. Беларусы пратэстуюць. Але гэтым разам -- за мяжою. У сталіцах Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Украіны ды Літвы нашыя суайчыннікі выказвалі нязгоду з фінансавым падтрыманнем уладаў Беларусі, якое -- у выглядзе крэдыту -- нядаўна збіраўся аказаць "Дойчэ-Банк". АЛЕГ МЯЦЕЛІЦА, ДОМ АБ'ЯДНАНАЙ БЕЛАРУСІ: «Любыя спробы, альбо кантакты, альбо падтрыманне крэдытавання, альбо супраца з праўладнымі структурамі ў Беларусі -- гэта наўпроставае падтрыманне рэжыму і сілавых структураў. Гэта не мае ніякага дачынення да змянення эканамічнай сітуацыі ў Беларусі". Таму пратэстоўцы падпісалі петыцыю, у якой заклікалі кіраўніцтва "Дойчэ-Банку" не падтрымліваць грашыма рэжым у Менску. Такія ж акцыі прайшлі ў іншых еўрапейскіх сталіцах: Варшаве, Лондане, Парыжы, Празе і Кіеве. Нагадаю, "Дойчэ-Банк" супольна з расейскім "Сбербанкам" меўся вылучыць Беларусі крэдыт памерам $ 2 млрд. Аднак пагаднення не адбылося, у выніку грошы Менску дасць толькі расейскі бок. Сума пазыкі будзе ўдвая меншая, чым планавалася першапачаткова: $ 1 млрд.