Чым пазней выйдзеш на пенсію, тым больш атрымаеш. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у пенсійным праве. Цяпер грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага веку, але працягваюць працаваць, могуць разлічваць на дадатковыя выплаты пасля канчатковага адыходу на заслужаны адпачынак. Незалежныя ж аналітыкі хоць і называюць гэткі крок вымушаным, але параўноўваюць яго... з гульнёю на таталізатары.