Крытыка, разуменне, расчараванне, а для кагосьці -- палёгка. Рашэнне экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава атрымаць палітычны прытулак у Вялікабрытаніі выклікала неадназначнае стаўленне ў розных частак грамадства. Сам палітык, вытрымаўшы паўзу, даў першае разгорнутае інтэрв'ю пасля ад'езду агенцтву "Ройтэрз".