Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Гавары праўду!" прайграла суд

Вярхоўны Суд не задаволіў пазову кампаніі "Гавары праўду!". «Хто б сумняваўся!» -- гэтак адрэагаваў на прынятае рашэнне Уладзімір Някляеў. Актывісты дамагаліся дзяржаўнай рэгістрацыі ініцыятывы яшчэ ў жніўні, аднак Мінюст адмовіў, спаслаўшыся на памылкі ў дакументах. Актывісты лічаць, што за месяц, які ў Міністэрстве юстыцыі разглядаліся дакументы, памылку, якая стала прычынай адмовы, магчыма было выправіць. Аднак тады па ўдакладненні да іх не звярнуліся. Гэта другая спроба легалізаваць «Гавары праўду!». Першы раз чыноўнікі адмовілі пасля падзеяў 19 снежня, калі актывістаў кампаніі на чале з Уладзімірам Някляевым трымалі ў турме КДБ, а офіс быў апячатаны. Цяпер арганізацыя будзе дамагацца афіцыйнага статусу трэці раз. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЛІДАР КАМПАНІІ "ГАВАРЫ ПРАЎДУ!": «Пакуль дакументы разглядаюцца, нашая арганізацыя як бы існуе на легальных падставах. А што гэта азначае? Што я магу быць спакойны, адносна, канечне, спакойны за тых, хто працуе ў кампаніі «Гавары праўду». Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]