Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вінаваты "па неасцярожнасці"

Справа супраць Валянціна Стэфановіча, намесніка праваабарончага цэнтру "Вясна", за ўхіленне ад падаткаабкладання завершылася... штрафам на 4 мільёны рублёў. Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Менску пастанавіла, што праваабаронца закон парушыў «па неасцярожнасці», таму пакаранне адносна лагоднае. Хоць сам пакараны віны не прызнае і мае намер аспрэчваць рашэнне ў судзе. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: "Пастанова аб прыцягненні мяне за адміністратыўнае правапарушэнне была вынесеная... нават праект яе быў прадэманстраваны да таго, як пачаўся працэс, і мне прапанавалі распісацца на бланку гэтай пастановы ў раздзеле, што я азнаёмлены з матэрыяламі справы, на што я адзначыў, што не буду распісвацца, бо яна яшчэ не вынесеная. Як я магу распісацца на праекце?" На зарэгістраваных у Літве рахунках, на якіх акумуляваліся сродкі на дапамогу палітрэпрэсаваным, ляжаў 31 млн руб. 4 млн не хапала, каб распачаць супраць Стэфановіча крымінальную справу за нявыплату падаткаў у асабліва буйных памерах. Менавіта ў гэтым абвінавацілі кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. Ужо больш за 2 месяцы ён застаецца пад вартаю. Пасля прысуду можа трапіць за краты на 7 гадоў. Гучная справа распачалася пасля таго, як Літва і Польшча выдалі ўладам Беларусі інфармацыю пра банкаўскія рахункі праваабаронцаў. Вольга Саўле , «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]