Некаторыя беларускія медыі ўжо назвалі скандалам зварот Зянона Пазняка да ўдзельнікаў Дзядоў у Лошыцкім яры. У звароце гісторыка Ігара Кузняцова сярод іншага названа падпалкоўнікам, што ладзіць «экскурсіі ілжы для замежнікаў і дыпламатаў» з мэтаю «фальсіфікацыі Курапатаў і польскай нацыянальнай памяці, з мэтаю выклікаць непаразуменні паміж беларусамі і палякамі».