130 гадоў таму ў Менскай губерні ў сям'і лесніка Міхаіла Міцкевіча нарадзіўся хлопчык Кастусь. Чалавек, якога кожны беларус ведае пад творчым псеўданімам Якуб Колас. Даўно прызнаны класік беларускай літаратуры сваёй творчасцю будзіў розум людзей ды фармаваў сучасную літаратурную мову.