З вуснаў першага віцэ-прэм'ера ўраду Уладзіміра Сямашкі напярэдадні прагучала заява, якая засталася па-за ўвагаю дзяржаўнага тэлебачання. Чыноўнік адзначыў, што каб вытрымаць заяўленыя тэмпы росту інфляцыі, да канца года неабходна замарозіць цэны на шырокі спіс тавараў. Эксперты ж кажуць, што клопат ураду за сваю статыстыку можа адбіцца на дабрабыце грамадзянаў.