«Як мы ходзім на магілы нашых дзядоў і прадзедаў, каб узгадаць іх, аддаць дадніну павагі, гэтак мы сёння ідзем і на магілы нашых выбітных беларусаў, што знайшлі спачын тут, у Варшаве. Усе яны тут апынуліся толькі з той нагоды, што змагаліся за Беларусь, яны былі вымушаныя з'ехаць, уцякаць, былі пад пераследам. Так атрымалася, што ў многіх няма дзяцей, сваякоў -- нікога. Да такіх людзей павінны прыходзіць усе беларусы, павінны іх памятаць», - гаворыць кіраўнік арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.