БАРАЦЬБА ЗА ГАЛАСЫ У 211-й акрузе Кіева пасля доўгага і праблемнага падліку галасоў перамог ўсё ж прадстаўнік апазіцыі Сяргей Цярохін. У шэрагу акруг краіны яшчэ галасы падлічылі не да канца, а ў справе 132-й акругі ў Первамайску, дзе спецназ выкарыстаў слезацечны газ, распачалІ дзве крымінальныя справы. Пасля штурму байцамі спецназу акруговай выбарчай камісіі ды вынасу бюлетэняў колькасць галасоў кардынальна змянілася -- на карысць прадстаўніка ўладаў.Да гэтага часу ва Украіне ўсцяж падводзяць вынікі выбарчай кампаніі. Акрамя 223-й акругі Кіева, дзе суд зацвердзіў пералік галасоў, няма пакуль канчатковых звестак з акругі Вінніцкай вобласці, з дзвюх акруг Кіеўскай вобласці ды адной -- Чаркаскай. Украінская апазіцыя з прычыны вялікай колькасці фальсіфікацыяў сёння заклікала міжнародную супольнасць увесці эканамічныя санкцыі супраць асобаў, якія асабіста спрычыніліся да парушэнняў. НОВАЯ АТАКА НА СІЛЫ АСАДА Сірыйскія паўстанцы пачалі маштабную спецаперацыю дзеля захопу вайсковага лётнішча ў мястэчку Тафтаназ, што на поўначы краіны. Паводле некаторых звестак, праціўнікі Башара аль-Асада ўжо кантралююць асноўныя магістралі ў гэтым рэгіёне. Між тым дзень таму міжнародная супольнасць асудзіла забойствы паўстанцамі палонных вайскоўцаў. Камісар ААН у справе правоў чалавека Рупэр Колвіл цвердзіць, што падчас аперацыі ў мясцовасці Саракеб праціўнікі ўрадавых войскаў, магчыма, забілі 28 чалавек. Праўдзівасць відэа з расстрэлам, якое з'явілася ў сеціве, пакуль спраўдзіць немагчыма <b>...</b>