«Мы патрабуем, каб быў спынены вал міграцыі з Сярэдней Азіі, неабходна ўвесці візавы рэжым з гэтымі краінамі і пакласці канец гераінаваму трафіку з Афганістану, Таджыкістану, Узбекістану ды іншых сярэднеазіяцкіх краінаў», - гаворыць адзін з арганізатараў «Рускага маршу» Уладзімір Тор (сапраўднае імя Владлен Кралін, - belsat.eu). Ён таксама заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі расейцы мусяц ствараць паралельныя дзяржаўным інстытуты дэмакратыі, бо цяперашняя ўлада - «умоўна легітымная».