«Prezident L». Пад такою назваю ў Сеціве імкліва распаўсюджваецца футурыстычны раман, у галоўных героях якога лёгка распазнаць першых асобаў нашай краіны. Фабула не складаная: на 50-м годзе кіравання састарэлы прэзідэнт перадае ўладу сваім сынам. Аднак любімы малодшы сын Коля робіць бацьку непрыемны сюрпрыз. Хто аўтар і якія наступствы ў рэчаіснасці можа выклікаць палітычны раман?