Дагэтуль застаецца невядомым месцазнаходжанне лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча. Ягоны след згубіўся пасля таго, як выязны мазырскі суд пастанавіў перавезці палітвязня з мазырскай калоніі ў крытую турму. Этапаваць яго мусілі амаль тыдзень таму. Пошук, які распачалі актывісты «Маладога фронту», пакуль не даў выніку. Дзе ўлады могуць хаваць Дашкевіча, і што адбываецца з іншымі вязнямі? Высвятляў Кірыл Смяглікаў.