Паводле кіраўніка менскай «вертыкалі», на шэрагу прадпрыемстваў заробкі растуць больш шпаркімі тэмпамі, чымся прадукцыйнасць працы. То бок людзі атрымліваюць незаробленыя грошы. Эксперты ж кажуць, што новая ініцыятыва -- гэта рэха перадвыбарчага марафону з падцягваннем сярэдняга заробку да ўзроўню 500 долараў.