З чарговым інспекцыйным візітам у Менск прыехала дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі хакею. А тым часам не сціхаюць гарачыя дыскусіі наконт перанясення з Беларусі ў дэмакратычную краіну чэмпіянату свету па хакеі, што мае адбыцца ў 2014 годзе. Беларуская апазіцыя і шэраг еўрапейскіх палітыкаў прапаноўваюць новыя формы пратэсту і байкоту спаборніцтва. Сусветная ж хакейная верхавіна заклікае не палітызаваць турнір.