А тым часам Беларусь адзначае 95-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усё, як у найлепшыя камуністычныя часы! Чырвоныя сцягі, транспаранты, партрэты правадыроў, кветкі да помнікаў Леніна... Пры гэтым адных улады прымусова зганялі на святкаванне, а іншым адзначыць гэтую дату -- не дазволілі. Хтосьці ж чырвоны дзень календара лічыць чорным днём нашай гісторыі.