Амбасада Літвы -- не адзіны дыпламатычны аб'ект, на які пасягалі ў Менску. Пачынаючы з 97 года ў Беларусі адбылося 6 нападаў на дыпмісіі розных краінаў. Не ва ўсіх выпадках зламыснікаў знайшлі, а ў афіцыйных выніках расследавання адной з атак міжнародная супольнасць сумняецца дагэтуль.