Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксандр Фядулаў пра тэлемедыцыну ў Беларусі

У Беларусі неўралагічныя захворванні пачалі лячыць он-лайн У Беларусі пачалі вырабляць абсталяванне для лячэння неўралагічных захворванняў он-лайн. Пра гэта 19 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў загадчык кафедры нервовых і нейрахірургічных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту, прафесар Аляксандр Фядулаў. Лячэнне адбываецца дзякуючы адмысловаму абсталяванню -- тэлекансультацыйным модулям з відэакамерамі высокага распазнавання, якія ўсталёўваюць для пацыентаў. Эксперт праводзіць кансультацыю пры дапамозе камп'ютара. «Асаблівасць модуля заключаецца ў тым, што эксперт можа кіраваць відэакамераю, якая месціцца на апараце. Модуль зроблены ў асаблівым рэжыме, які дазваляе размяшчаць яго ў аперацыйнай, апрацоўваць дэзынфекцыйным растворам, размяшчаць у палаце рэанімацыі. Ён пераносны і дастаткова лёгкі», -- патлумачыў Аляксандр Фядулаў. Модулі будуць выкарыстоўваць перадусім раённыя паліклінікі, каб звязвацца з калегамі з абласцей і сталіцы ды кансультавацца ў рэжыме он-лайн. Кошт беларускага тэлекансультацыйнага абсталявання -- прыкладна $ 5 тыс. Аналагічны замежны варыянт каштуе $ 15--30 тыс. Паводле Фядулава, выдаткі акупяцца праз 7--8 месяцаў. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]