Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

27 гадоў без Чаркасавай

Сем гадоў таму была жорстка забітая Вераніка Чаркасава. Але следчыя дагэтуль так і не знайшлі забойцу журналісткі. Ейную памяць ушанавалі сёння сваякі ды калегі, якіх па-ранейшаму турбуе пытанне: хто здзейсніў жудаснае злачынства? ДЫЯНА ЧАРКАСАВА, МАЦІ ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "Я думаю, што ўлады датычныя да гэтага забойства. Навошта ж яны будуць самі пра сябе распавядаць? Мне падаецца гэта відавочным". АЛЕНА ЯКЖЫК, КАЛЕГА ВЕРАНІКІ ЧАРКАСАВАЙ: "За некалькі дзён да трагедыі, ейнага забойства, яна увайшла ў рэдакцыю... Яна была такая яркая, такая прыгожая ў той дзень. У яе быў добры настрой, нешта адбылося ў ейным жыцці". Менская пракуратура чарговы раз паведаміла, што следства па-ранейшаму прыпыненае. Вызначыць асобу, якая магла б быць прыцягнутая ў справе ў якасці абвінавачанага, так і не ўдалося. Следчыя запэўніваюць, што аператыўна-вышуковыя дзеянні працягваюцца. Сем гадоў таму журналістку недзяржаўнай газеты "Салідарнасць" знайшлі мёртваю ва ўласнай кватэры ў Менску. Забойца нанес ёй больш за сорак нажавых удараў. Першапачаткова следчыя намагаліся звесці прычыну забойства да побытавай глебы. У якасці падазраваных у злачынстве былі названыя 15-гадовы сын журналісткі ды ейны айчым. Пазней падазрэнні з іх знялі. Калегі ж Чаркасавай перакананыя, што прычынаю забойства Веранікі была прафесійная дзейнасць. Сярод апошніх журналісцкіх тэмаў, якімі яна займалася незадоўга да смерці, быў продаж зброі ў Ірак. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]