Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Суд - 2 лістапада

Стаў вядомы дзень пачатку судовага працэсу над Алесем Бяляцкім -- старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна". Першае паседжанне распачнецца 2 лістапада ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы. Той факт, што праваабаронцу дагэтуль не вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, на думку ягоных калегаў, сведчыць пра намер уладаў жорстка пакараць Алеся Бяляцкага. Спачатку справа Бяляцкага мусіла разглядацца ў Першамайскім судзе Менску, але там занадта малыя залы паседжанняў. Адкрыццё працэсу ў судзе Маскоўскага раёну можа сведчыць пра тое, што суддзі рыхтуюцца да вялікага наплыву прысутных, і, верагодна, працэс не будзе закрыты. Весці яго будзе суддзя Сяргей Бандарэнка. Віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня. Яго абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, за што Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зняволення. Падставаю для крымінальнай справы сталася перададзеная Польшчаю і Літвою інфармацыя пра замежныя рахункі, на якіх Бяляцкі трымаў грошы на праваабарончую дзейнасць. Перадача інфармацыі ўладам Беларусі выклікала ў суседніх краінах палітычны скандал.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]