Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Яшчэ адно падаражанне

Адразу на 20 % вырас кошт сціснуты прыродны газ для аўтамабіляў. Цяпер кубаметр газу на кампрэсарных станцыях каштуе 1680 рублёў. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства эканомікі. Кошт на сціснуты прыродны газ, у адрозненне ад кошту на звадкаваны, не змяняўся з сакавіка 2010 г. Паводле Міністэрства эканомікі, перагляд коштаў выкліканы стратнасцю рэалізацыі гэтага паліва ў сувязі з ростам кошту расейскага газу, а таксама з павышэннем тарыфаў на электрычнасць і зменаю агульных умоваў гаспадарання ў Беларусі. Скампрэсаваны прыродны газ выкарыстоўваюць як паліва для аўтамабіляў, у кацельнях і ў будаўніцтве. Ён каштуе значна менш за прадукты нафтаперапрацоўкі, да таго ж у некалькі разоў экалагічнейшы. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]