Беларускаму рублю давяраюць усё менш. Паводле звестак Нацыянальнага банку, у кастрычніку беларусы набылі валюты больш, чым прадалі. Увогуле колькасць валютных аперацыяў значна павялічылася. Але пры гэтым сальда надалей застаецца адмоўнае -- у мінулым месяцы насельніцтва набыло на Br 280 млн болей, чым прадало.