Стыхійнае святкаванне ахапіла сёння Трыпалі, Бэнгазі, Сырт ды іншыя гарады Лівіі. Стрэламі ў паветра паўстанцы віталі вестку пра захоп лідара Джамахірыі. ЛІВІЙЦЫ: "Дзякуй Богу, яны злавілі гэтага чалавека! Сырт быў вызвалены цягам адной гадзіны -- цягам адной гадзіны!" "Мы вельмі радыя, вельмі! Мы з ім расправіліся. Ягоны гнёт скончыўся. Мы так доўга чакалі гэтага моманту! Цяпер мы жывем у спакоі, бо ён памёр". Паводле першых заяваў Нацыянальнай пераходнай рады Лівіі, палкоўнік Кадафі пры абстрэле ягонай аўтакалоны быў паранены ў галаву і ногі. Потым стала вядома, што ад гэтых раненняў ён і сканаў. АБЭД АЛЬ-ХАФІЗ ГОГА, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПЕРАХОДНАЯ РАДА ЛІВІІ: "Надышоў канец тыраніі і дыктатуры ў Лівіі, і яны больш не вернуцца. Рэвалюцыянерам удалося здабыць галаву тырана, якога напаткаў такі ж лёс, які чакае ўсіх дыктатараў і тыранаў. Я абвяшчаю свету -- Муамара Кадафі забілі рэвалюцыянеры, і час ягонай тыраніі скончыўся". Пратэсты на хвалі "арабскіх рэвалюцыяў" у Тунісе і Егіпце ў лютым ахапілі і Лівію. У адказ на жорсткую расправу ўладаў з дэманстрантамі Рада бяспекі ААН спачатку ўвяла супраць лідара Джамахірыі санкцыі, а ў сакавіку зацвердзіла рэзалюцыю аб усталяванні над Лівіяй беспілотнай зоны і абароне мірнага насельніцтва. Крывавае супрацьстаянне паўстанцаў і прыхільнікаў палкоўніка Кадафі праходзіла з пераменным поспехам. У жніўні была захопленая сталіца Лівіі Трыпалі, улада перайшла да Нацыянальнай рады, а палкоўнік, які кіраваў краінаю 42 гады, быў абвешчаны ў <b>...</b>