Бегаць за двума "зайчыкамі" больш не трэба. Гэткі вынік першага дня адзінай гандлёвай сесіі валютна-фондавай біржы падсумавала старшыня Нацыянальнага банку. НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКУ: "Паводле вынікаў працы першага дня адзінай сесіі курс беларускага рубля ўсталяваўся на наступным узроўні: да долара -- 8680 рублёў, да еўра -- 11 900 рублёў і да расейскага рубля -- 277 рублёў. Агучаныя курсы будуць афіцыйнымі курсамі беларускага рубля на 21 кастрычніка". Зрэшты, адзначаюць незалежныя эксперты, адзіны курс -- крок слушны, але запознены. А таму і негатыўныя наступствы ад яго для беларусаў будуць больш балючыя. АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Па-першае, гэта будзе маштабнае збядненне насельніцтва. А па-другое, мы атрымаем стагнацыю ў прамысловасці. Бо тыя прадпрыемствы, якія працавалі непрыбыткова, яны цяпер адразу практычна збанкрутуюць". Беларусы бяднеюць, бо выйсце на адзіны курс -- гэта і фактычна яшчэ адна буйная дэвальвацыя нацыянальнай валюты. Агулам жа "зайчык", паводле Нацбанку, абясцэніўся сёлета на 189 %. Пералічаныя ж паводле новага курсу кошты зноўку панясуцца ўгару, найперш -- на паліва, электраэнергію, медыкаменты ды іншую прадукцыю на імпартаванай аснове. Сітуацыю маглі бы выратаваць замежныя крэдыты. Афіцыйны Менск дагэтуль спадзяецца атрымаць ад Міжнароднага валютнага фонду да $ 7 млрд дапамогі. Аднак крэдыту можна і не дачакацца. Вінаватыя, як заўсёды, Захад і апазіцыя... НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКУ: "Гэта не выдумка <b>...</b>