Незаменных няма! Сённяшняя пятніца стала днём кадравых прызначэнняў. Валерый Вакульчык, былы старшыня Следчага камітэту, узначаліў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. І калі для сілавіка гэта павышэнне, то Паўла Латушку -- адзінага беларускамоўнага міністра -- чакала паніжэнне. Яго Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслом у Францыю. Хто прыдбаў, а хто страціў у гэтую кадравую пятніцу?