Сюрпрызаў не прынёс другі дзень сёмага Беларускага інвестыцыйнага форуму. Пра гучныя бізнес-праекты нічога сказана не было, але кіраўнік ураду ўсяляк заахвочваў замежнікаў не баяцца інвеставаць у Беларусь. Адзінаю сенсацыяй можна назваць толькі заяву пра магчымасць набываць зямлю ў прыватную ўласнасць. Праўда, толькі замежным інвестарам -- каб заахвоціць тых, хто пакуль не наважваецца весці справаў з нашаю краінаю.