ЗАБІТЫЯ НЯДБАЙНАСЦЮ Жудаснае здарэнне ў Егіпце. Ля гораду Асьют цягнік сутыкнуўся з аўтобусам, што перавозіў вучняў рэлігійнай школы. З паўсотні загінулых -- толькі двое дарослых. Яшчэ некалькі школьнікаў -- у цяжкім стане. Зранку аўтобус са школьнікамі выехаў на чыгуначны пераезд. Паводле егіпецкіх медыяў, кіроўца праігнараваў сігналы пра набліжэнне цягніка. Але ўвесці яго ў зман мог падняты шлагбаум, бо рабочы чыгункі, які адказваў за пераезд, проста спаў. Яго ўжо арыштавалі. Цягнік на высокай хуткасці пратараніў аўтобус і практычна разарваў яго напалову. Пра сілу ўдару сведчыць кроў ахвяраў, знойдзеная на рухавіку цеплавозу. Сярэдні ўзрост загінулых школьнікаў -- 6 гадоў. Кіраўнік чыгункі ды міністр транспарту краіны падалі ў адстаўку.