Спачатку ў Міністэрстве ўнутраных справаў, потым у Камітэце дзяржбяспекі, а цяпер і ў Следчым камітэце... Аляксандр Лукашэнка зноў заяўляе пра неабходнасць скараціць колькасць працаўнікоў сілавых структураў. Ці гэта спроба прымусіць тых, каму давядзецца змагацца за свае працоўныя месцы, служыць яшчэ больш аддана?