За апошні тыдзень Марына Адамовіч атрымала ад свайго мужа два лісты, таксама Міколу Статкевічу дазволілі патлефанаваць дадому. "Ён патэлефанаваў 17 лістапада, ягоны голас такі ж як і раней: бадзёры, упэўнены, аптымістычны. Ён распавёў пра тое, што ў яго палепшыліся ўмовы, нягледзячы на тое, што ён па-ранейшаму знаходзіцца ў следчым ізалятары. Яго перавялі ў іншую камеру, паводле Міколы, яна здаецца крыху большаю і святлейшаю", - гаворыць жонка палітвязня.