Мікалай Статкевіч застаецца апошнім экс-кандыдатам на прэзідэнта, якога трымаюць за кратамі. Ён і далей адмаўляецца напісаць прашэнне аб памілаванні. Утрымліваюць Статкевіча вось ужо амаль год у следчым ізалятары, хоць гэта незаконна. Гэткім чынам, на думку Адамовіч, адміністрацыя турмы імкнецца ізаляваць палітыка ад іншых вязняў.