Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Яшчэ адзін Беларускі дом. У Празе.

Шэсьць беларускіх арганізацыяў у Чэхіі дамовіліся пра супольны плян дзеяньняў. Між іншага плянуецца стварыць Беларускім дом у Празе. Паседжаньне адбылося ў канфэрэнц-залі кінатэатру «Люцэрна». Удзел бралі прадстаўнікі шасьці беларускіх арганізацыяў, зарэгістраваных у Чэхіі: Асацыяцыя «За мадэрнізацыю», «Рух Салідарнсьці „Разам"«, Міжнародны цэнтар грамадзкіх ініцыятываў «Наш дом», суполка «Пагоня», Беларускі форум у Празе «Адраджэньне» й Беларускі гостэль у Празе. У паседжаньні бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў Чэхіі, а таксама праваабарончай арганізацыі «Чалавек у нядолі». Удзельнікі распавялі пра дзейнасьць сваіх арганізацыяў. Кіраўнік суполкі «Пагоня» Юрка Станкевіч прапанаваў кожнай арганізацыі вызначыць для сябе пэўную нішу, каб не замінаць іншым, і больш эфэктыўна каардынаваць працу. Вольга Карач з «Нашага дому» зьбіраецца прывезьці ў Прагу беларускіх жанчынаў, якія былі рэпрэсаваныя ці траплялі за краты, арганізаваць для іх сустрэчы з журналістамі і чэскімі палітыкамі. Старшыня Асацыяцыі «За мадэрнізацыю» Аляксей Франкевіч прапанаваў 19 сьнежня правесьці вялікую вулічную акцыю на Плошчы Старога гораду ў Празе з нагоды падзеяў у Менску двухгадавой даўніны. Натальля Маковік прэзэнтавала канцэпцыю Беларускага дому ў Празе, які мае выконваць каардынацыную функцыю для беларускіх арганізацыяў, а таксама быць, як сказала актывістка, "альтэрнатыўнай Амбасадай Беларусі". Можна меркаваць, Беларускі дом у Празе стане яшчэ адным цэнтрам беларускай <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]