Спроба ўладаў Менску забараніць продаж мацаваных пладова-ягадных напояў нечакана сутыкнулася з праціўнікам у асобе кіраўніка дзяржавы. Чыноўнікі з Менгарвыканкаму абачліва вырашылі адступіць. Сяргей Балыкін мяркуе, што цяпер на ўзроўні міністэрстваў ідзе барацьба за магчымасць вырабляць і свабодна гандляваць таннымі пладова-ягаднымі вінамі. „Відавочна, існуе нейкая кланавая барацьба. Бо сапраўды, для пэўнай колькасці сельгаспрадпрыемстваў вытворчасць такіх напояў ёсць крыніцаю даволі вялікіх паступленняў", - заўважае эксперт.