Сяргей Балыкін упэўнены, што праблема масавага ужывання таннага віна не толькі эканамічная, але і сацыяльная. „Пытанне што першаснае: ці беларусы п'юць таму што ёсць даступнае і таннае нізкаякаснае пойла, ці ўсё ж попыт на гэтае пойла існуе праз тое, што людзі п'юць ад бязвыходнасці" - падкрэсліў ён. „Пладова-ягадная ды яблычная прадукцыя з паўзгнілой садавіны, гэткія „мацаваныя кампоты" назваць якаснай прадукцыяй нельга. Ужываць гэтыя прадукты не варта, але калі забараніць іх ужыванне, то не выключана, што беларусы пачнуць ужываць іншыя алкагольныя напоі, - гаворыць Балыкін. - Можа пяройдуць на самагон, можа нават на тэхнічныя вадкасці кшталту амывальнікаў для шкла, сродкі для чысткі вокнаў ды іншыя рэчывы з утрыманне алкаголю".